КЖУП “Гомельскі райжылкамгас”
Камунальнае жыллёвае унітарнае прадпрыемства "Гомельскі райжылкамгас" створана ў 1993 годзе.
Прадметам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца эксплуатацыя і ўтрыманне жыллёвай гаспадаркі і рамонтна-эксплуатацыйная вытворчасць, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, камунальная
цеплаэнергетыка, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, уключаючы дарожную гаспадарку і санітарную ачыстку.
Галоўнымі задачамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца:
- правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай і навукова-тэхнічнай палітыкі ў мэтах стварэння неабходных умоў эфектыўнай работы прадпрыемства;
- умацаванне фінансавага стану прадпрыемства;
- задавальненне запатрабаванняў суб'ектаў гаспадарання і насельніцтвы ў камунальных паслугах;
- павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці работы аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшэнне якасці паслуг на аснове выканання сацыяльных стандартаў пры абавязковым зніжэнні затрат на іх аказанне.
КЖУП "Гомельскі райжылкамгас" ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне, бягучы і капітальны рамонт 1236 шматпавярховых і аднапавярховых блакіраваных жылых дамоў, два з якіх аснашчаны ліфтамі.
Водаканлізацыйная гаспадарка ўяўляе сабой 98 артэзіянскія свідравіны, 58 воданапорных веж, 8 станцый абезжалезвання вады. Працягласць водаправодных сетак складае 326,5 кіламетра. На балансе прадпрыемства знаходзяцца 614 водаразборных калонак, 763 пажарных гідранты, 39 дробнатрубчастых і 1468 шахтавых калодзежаў.
У раёне функцыянуе комплекс ачышчальных збудаванняў, 68 каналізацыйна-помпавых станцый, 20 палёў фільтрацыі. Агульная працягласць каналізацыйных сетак складае 200 км.
Для эфектыўнага цяпло- і гарачага водазабеспячэння жыллёвага фонду і вытворчых аб'ектаў прадпрыемствам эксплуатуецца 62 цеплакрыніц, якія працуюць як на прыродным газе, мясцовых відах паліва (дровы, паліўныя шчэпкі) так і камбінаваных. Агульная працягласць цеплавых сетак складае 168 км.